Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2020

ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2 працэнта

ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2 працэнта
Фота з архіва

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2 працэнта ў параўнанні з 2018 годам, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br132 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,2 працэнта да ўзроўню 2018 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у 2019 годзе адносна папярэдняга года склаў 106,5 працэнта.

Як паведамлялася, у 2019 годзе рост ВУП Беларусі быў запланаваны на ўзроўні 4 працэнтаў.

Адным з ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада на 2020 год з'яўляецца рост валавога ўнутранага прадукту на 2,8 працэнта. Паводле прагнозаў, у першым квартале рост ВУП павінен скласці 0,7 працэнта (1,6 працэнта ў першым паўгоддзі, 2,2 працэнта ў студзені-верасні, 2,8 працэнта па выніках года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі