17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырас на 3 працэнты ў параўнанні з 2017 годам, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br121,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 103 працэнты да ўзроўню 2017 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у 2018 годзе адносна 2017 года склаў 111,6 працэнта.
Прагназавалася, што рост валавога ўнутранага прадукту ў 2018 годзе складзе 3,5 працэнта.