Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Чэр 2020

"Віцязь" за студзень-красавік рэалізаваў гадавы аб'ём бактэрыцыдных рэцыркулятараў паветра


На ўчастку зборкі бытавой і медыцынскай тэхнікі прадпрыемства. Фота з архіва

23 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пры павялічаным попыце на сістэмы ачысткі і абеззаражвання паветра ва ўмовах пандэміі COVID-19 ААТ "Віцязь" за студзень-красавік рэалізавала гадавы аб'ём бактэрыцыдных рэцыркулятараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства.

Прыбор з'явіўся ў вытворчым партфелі прадпрыемства ў 2005 годзе. Ён прызначаны для абеззаражвання і зніжэння бактэрыцыднай мікрафлоры паветра. З таго часу завод асвоіў выпуск пяці мадыфікацый медыцынскай тэхнікі, продажы якіх захоўваліся на стабільна высокім узроўні. У лютым 2020 года попыт на прыбор пачаў расці па экспаненце, таму ўжо да канца красавіка рэалізавана прадукцыі на ўзроўні аб'ёму продажаў за 2019 год. Павышаны попыт на вырабы "Віцязя" адзначаецца таксама на рынках краін ЕАЭС і далёкага замежжа. У выніку сёння ўдзельная вага рэцыркулятараў у агульным аб'ёме продажаў медыцынскай тэхнікі "Віцязя" складае амаль 28 працэнтаў, тады як у 2019 годзе гэты паказчык не дацягваў да 14 працэнтаў, адзначылі спецыялісты.

Каб справіцца з павышаным попытам і перш за ўсё задаволіць паступаючыя заяўкі ад медыцынскіх устаноў, прадпрыемства аператыўна выпрацоўвае рашэнні, накіраваныя на пашырэнне загрузкі магутнасцей і стварэнне дадатковых вытворчых магчымасцей. Рэцыркулятары паветра могуць эфектыўна прымяняцца ў лячэбна-прафілактычных установах, устанаўлівацца ў грамадскіх установах, вытворчых і бытавых памяшканнях, у тым ліку пакоях адпачынку, кабінетах, гульнявых залах і школьных класах. У пачатку пандэміі пры прыняцці мер па недапушчэнні ўвозу і распаўсюджвання ў Беларусі каранавіруснай інфекцыі рэцыркулятары "Віцязь" устаноўлены ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, у прыватнасці, у саюзным і міжнародным сектарах прылёту, транзітнай зоне, пакоі маці і дзіцяці і памяшканнях для персаналу аэрапорта.

Важная перавага рэцыркулятараў - абеззаражванне паветра памяшканняў у прысутнасці людзей. Гэта дае магчымасць з дапамогай медыцынскіх прыбораў прафілактаваць распаўсюджванне інфекцыйных захворванняў, напрыклад, сярод пацыентаў у калідорах гарадскіх паліклінік, дадалі спецыялісты.

Акрамя таго, у складаны для медыцынскага персаналу перыяд калектыў "Віцязя" далучыўся да дабрачыннага марафону дапамогі медыкам. Работнікі завода сабралі сродкі і перадалі ва ўстановы аховы здароўя Віцебска 15 мікрахвалевых печаў, 5 сухапаветраных тэрмастатаў для правядзення бактэрыялагічных, мікрабіялагічных, санітарна-біялагічных, вірусалагічных і біяхімічных даследаванняў, рэцыркулятар і апрамяняльнік паветра ў Курылавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Віцебскі тэлевізійны завод "Віцязь" утвораны ў 1976 годзе. У 2010-м прадпрыемства акцыяніравана са 100%-най доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Сёння ААТ "Віцязь" - шматпрофільнае прадпрыемства, развівае 26 відаў дзейнасці, у тым ліку выпуск тэлевізійнай і бытавой тэхнікі, медыцынскага абсталявання, электразарадных станцый і іншых высокатэхналагічных вырабаў, а таксама шырокі спектр вытворчых паслуг. На прадпрыемстве працуе каля 1 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі