Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2015

Воўк: Саюзныя прампраграмы прызначаны аб'яднаць імпартазамяшчальныя палітыкі Беларусі і Расіі

18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Саюзныя прампраграмы прызначаны аб'яднаць імпартазамяшчальныя палітыкі Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння на пленарным пасяджэнні ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі заявіў міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, паспяховая рэалізацыя прамысловых саюзных праграм павінна стаць асновай для аб'яднання палітык па імпартазамяшчэнні дзвюх краін у адзіную праграму імпартазамяшчэння СД. "Гэта дасць магчымасць больш эфектыўна пераадольваць санкцыйныя, эканамічныя пагрозы", - сказаў ён.

Віталь Воўк адзначыў, што рэалізацыя саюзных праграм паказала высокую эфектыўнасць існуючага механізма ў вырашэнні складаных навукова-тэхнічных задач. Сёння на стадыі ўзгаднення і падрыхтоўкі знаходзяцца пяць навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы, у тым ліку па такіх сферах, як оптыка, мікраэлектронныя тэхналогіі, аўтаэлектроніка. Усе гэтыя праграмы накіраваны на стварэнне інавацыйнай прадукцыі, перш за ўсё для гандлёва-прамысловага комплексу Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі