4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі камень" і партовая асаблівая эканамічная зона "Ульянаўск" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.
"Вялікі камень" наведала дэлегацыя Ульянаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з губернатарам Аляксеем Рускіх.
У час візіту падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй парка і партовай эканамічнай зонай "Ульянаўск", дзе цяпер зарэгістраваны 44 рэзідэнты ў сферы машынабудавання, вытворчасці кампазітных матэрыялаў і іншых галінах.
Таксама падпісана партнёрскае пагадненне паміж ТАА "КПСР ГРУП" (Беларусь) і АТ "Прамсэрвіс" (Расія).
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных/