Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2021

Вядучыя прадпрыемствы Беларусі прымуць удзел у выстаўцы Armenia Expo

Вядучыя прадпрыемствы Беларусі прымуць удзел у выстаўцы Armenia Expo
Фота Белінтэрэкспа

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus будзе прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы Armenia Expo 2021, якая пройдзе з 16 па 18 верасня ў Ерэване. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У выстаўцы прымуць удзел 11 прадпрыемстваў з Беларусі, якія прадэманструюць лепшыя навінкі, адаптаваныя пад пажаданні і патрэбнасці армянскіх спажыўцоў.

Самым маштабным у экспазіцыі стане стэнд канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Тут сваю прадукцыю прадставяць добра вядомыя беларускія брэнды: кандытарскія фабрыкі "Слодыч" і "Камунарка", Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат, а таксама буйнейшы вытворца алкагольнай прадукцыі ў Беларусі - холдынг "Мінск Крышталь Груп".

Беларускую малочную галіну на Armenia Expo прадставяць Слуцкі сыраробны і Калінкавіцкі малочны камбінаты. "Слуцкі сыраробны камбінат з'яўляецца адным з буйнейшых малочных прадпрыемстваў Беларусі, займаючы па гэтым параметры другое месца ў краіне. Кампанія прадставіць у Арменіі прадукцыю гандлёвай маркі "Ясь Белавус" - сыры, сухое малако і масла. Гэтыя віды беларускай прадукцыі традыцыйна карыстаюцца попытам на Каўказе - у 2020 годзе яны, разам з вяршкамі і тварагом, пераважалі ў экспарце беларускай прадукцыі ў Арменію", - адзначылі ў "Белінтэрэкспа".

Прадукцыя Калінкавіцкага малочнага камбіната знаёма спажыўцам у краінах СНД, Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу. У Арменіі прадпрыемства прадставіць прадукты пад гандлёвай маркай "Калінка": малако сухое абястлушчанае, сухое натуральнае, масла, сыроватку сухую, сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя.

У экспазіцыі Made in Belarus будуць прадстаўлены і вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі. У прыватнасці, холдынг "Гомсельмаш" - адзін з лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Дзве машыны пад брэндам "Палессе" з мінулага года працуюць ужо на палях Арменіі.

Свае магчымасці прадэманструе "Гроднааблсельгастэхніка" - буйны вытворца сельгастэхнікі ў Беларусі. У яго склад уваходзіць 12 прадпрыемстваў, якія вырабляюць глебаапрацоўчую, корманарыхтоўчую, пасляўборачную тэхніку, а таксама даільныя ўстаноўкі. Прадукцыя кампаніі экспартуецца ў Літву, Украіну, Грузію, Расію.

У экспазіцыі прыме ўдзел Гомельскі электрамеханічны завод. Прадпрыемства больш за 20 гадоў вырабляе чыгуначныя лакаматывы і рухомыя саставы, а таксама складаную прадукцыю: універсальныя вагонныя запавольнікі, якія неабходны для мадэрнізацыі і рамонту сартавальных горак.

"Беларускія экспарцёры ў 2021 годзе прымалі ўдзел у выстаўцы Expo Food & Drinks, якая прайшла ў маі ў Ерэване. Тады экспазіцыя "Беларусь - смак прыроды" аб'яднала сем прадпрыемстваў харчовай галіны", - дадалі ў выставачнай кампаніі.

Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus - прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Арменіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі