Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Лют 2015

Вядучыя беларускія прадпрыемствы харчпрама прымуць удзел у выстаўцы "Прадэкспа" ў Маскве

5 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Амаль 35 вядучых беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці прымуць удзел у XXII Міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці "Прадэкспа", якая пройдзе ў Маскве ў выставачным комплексе "Экспацэнтр" з 9 па 13 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Увазе наведвальнікаў гэтай адной з найбольш маштабных выставак у Расіі і ва Усходняй Еўропе будзе прадстаўлены шырокі спектр беларускіх харчовых тавараў па ўсіх тэматычных раздзелах з улікам змяненняў і тэндэнцый развіцця харчовага рынку. Сваю прадукцыю размесцяць на выставачных стэндах арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", а таксама прадпрыемствы з усіх абласцей і Мінска. У іх ліку - СААТ "Белавежскія сыры", ТАА "Беларуская цукровая кампанія", ААТ "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат", брэсцкі і віцебскі мясакамбінаты, ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат", ААТ "Гомельхлебпрам", ААТ "Чырвоны мазыранін", ААТ "Лідахарчканцэнтраты", ААТ "Мінск Крышталь", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", ААТ "Мінскі завод пеністых він".

Беларускія ўдзельнікі плануюць правесці серыю сустрэч і перагавораў з расійскімі вытворцамі, прадстаўнікамі аптовых структур і гандлёвых сетак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі