Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2015

Венгерская дэлегацыя азнаёміцца з ходам работ на аб'ектах БелАЭС

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС з 7 па 9 снежня 2015 года наведвае дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў венгерскага ўрада, муніцыпальных улад і журналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

"У ходзе візіту госці азнаёмяцца з ходам работ на асноўных аб'ектах будуемай атамнай электрастанцыі", - адзначылі спецыялісты.

Акрамя таго, дэлегацыя плануе правесці сустрэчу з кіраўніцтвам Астравецкага раёна, агледзець Інфармацыйны цэнтр у Астраўцы і вучэбна-трэніровачны цэнтр Беларускай АЭС. Венгерская дэлегацыя таксама мае намер наведаць інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі ў Мінску і Музей воінскай славы.

"Візіт дэлегацыі абумоўлены актыўным узаемадзеяннем дзяржкарпарацыі "Расатам" і венгерскага ўрада ў рамках супрацоўніцтва Расіі і Венгрыі па будаўніцтве атамнай электрастанцыі "Пакш-2" з рэактарамі па расійскай тэхналогіі ВВЭР-1200", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе Мінэнерга.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі