27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фінансава-банкаўскі форум дзяржаў - удзельніц Садружнасці "Мінскія дзелавыя сустрэчы" пройдзе ў Мінску 5-6 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Выканаўчым камітэце СНД.
У мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў урадавых органаў, банкаўскіх і бізнес-структур дзяржаў СНД, а таксама міжнародных інстытутаў развіцця, у тым ліку з Еўропы і Азіі. Паводле даных Выканкама, у форуме прыме ўдзел яго старшыня - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
"Дзелавая праграма мерапрыемства прадугледжвае разгляд актуальных пытанняў развіцця фінансавых рынкаў дзяржаў СНД, падтрымкі экспарту і прыцягнення інвестыцый у эканоміку краін Садружнасці, пошук рашэнняў па пераадоленні крызісу ў фінансава-банкаўскай сферы", - удакладнілі ў выканкаме.
Эксперты таксама маюць намер абмеркаваць новыя фарматы інвестыцыйнага ўзаемадзеяння (ЕАЭС/БРІКС/ШАС) як дадатковыя магчымасці фінансава-эканамічнага супрацоўніцтва і інструменты па зніжэнні краінавых і карпаратыўных рызык у новых эканамічных рэаліях
Акрамя таго, у час работы форуму плануецца правядзенне спецыялізаванай сесіі "Новыя банкаўскія тэхналогіі і прадукты ў краінах СНД". Яе ўдзельнікі разгледзяць сучасныя тэндэнцыі ў развіцці нацыянальных і трансгранічных плацяжоў, новыя магчымасці міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў плацежнай сферы, будучае рынку пераводаў і плацяжоў.
Мерапрыемства праводзіць Фінансава-банкаўскі савет СНД сумесна з ААТ "ААБ Беларусбанк" пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД, Банка ВТБ і Асацыяцыі беларускіх банкаў.