13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы знешні доўг Беларусі скараціўся ў першым паўгоддзі бягучага года на $135 млн да $36,6 млрд на 1 ліпеня 2024 года. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Адносна ВУП знешні доўг скараціўся з 51,3 працэнта на 1 студзеня 2024 года да 50,5 працэнта на 1 ліпеня.
Чысты знешні доўг, які ўяўляе сабой знешнія абавязацельствы за вылікам валавых знешніх актываў у форме даўгавых інструментаў, за першае паўгоддзе бягучага года знізіўся з 13,1 працэнта да 12,3 працэнта ВУП.
Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі (71,3 працэнта), што сведчыць аб невысокіх рызыках у сферы знешнедаўгавога фінансавання.