Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Стд 2024

Устаноўлены рэкорд наведвальнасці павільёна Беларусі на ВДНГ у Маскве

Устаноўлены рэкорд наведвальнасці павільёна Беларусі на ВДНГ у Маскве
Фота з архiва

11 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Устаноўлены рэкорд наведвальнасці павільёна Беларусі на ВДНГ у Маскве: у 2023 годзе тут пабывалі 1 млн 200 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой пасля адкрыцця на гэтай выставачнай пляцоўцы Дзён Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Два гады таму Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне правесці вельмі сур'ёзную трансфармацыю, пераўтварэнне, рэбрэндынг нашага павільёна на ВДНГ, таму што ўжо на той момант было зразумела, што ўзровень нашых стратэгічных, саюзніцкіх, братэрскіх адносін з Расіяй дазваляе нам больш сур'ёзна і больш маштабна прадстаўляць патэнцыял Беларусі. Улічваючы, што ВДНГ стала нумарам два па турыстычнай наведвальнасці ў Маскве пасля Краснай плошчы, не выкарыстоўваць такую магчымасць было б проста злачынна", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле слоў пасла, прэзідэнтамі Беларусі і Расіі было ўзгоднена, што ў беларускім павільёне акрамя агульных звестак аб краіне, аб дзяржаўным ладзе, аб дасягненнях у эканоміцы, ваенна-палітычным супрацоўніцтве будзе і гандлёвы складнік: навінкі буйнейшых і самых папулярных і вядомых беларускіх прадпрыемстваў. "За мінулы год гэты павільён наведалі 1 млн 200 тыс. чалавек - гэта абсалютны рэкорд у навейшай гісторыі. І гэта нават не звязана з пачатай у лістападзе міжнароднай выстаўкай "Расія". Вядома, быў (у сувязі з гэтым. - Заўвага БЕЛТА) сур'ёзны прырост, але на працягу года мы бачылі кратнае павелічэнне патоку людзей, - падкрэсліў ён. - Наш экспанат БЕЛАЗ - буйнейшы самазвал вядомага беларускага вытворцы кар'ернай тэхнікі - заняў 2-е месца пасля кола агляду "Сонца Масквы" ў топе славутасцей 2023 года на ВДНГ".

Дзмітрый Крутой нагадаў, што да адкрыцця выстаўкі "Расія" па рашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў беларускім павільёне быў прадстаўлены фрагмент нацыянальнай экспазіцыі "Беларусь інавацыйная". "Гэта мела поспех, Нацыянальнай акадэміяй навук было заключана мноства кантрактаў", - заўважыў ён.

А ў канцы 2023 года Прэзідэнтам Беларусі было прынята рашэнне паказаць на ВДНГ беларускія рэгіёны. Першымі сталі Дні Брэсцкай вобласці. Паводле слоў пасла, прэзентацыі абласцей Беларусі будуць праходзіць на ВДНГ у Маскве на працягу паўгода, да 3 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі