Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Сак 2020

Урад рыхтуе Прэзідэнту пакет прапаноў аб падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу

Урад рыхтуе Прэзідэнту пакет прапаноў аб падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу
Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі рыхтуе Прэзідэнту пакет прапаноў аб падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы збіраемся на першую нараду па абмеркаванні мер, якія прапанавала Мінэканомікі, каб дапамагчы прадпрыемствам лягчэй прайсці гэты складаны перыяд", - сказаў Сяргей Румас.

На наступным тыдні ўрад правядзе яшчэ адно пасяджэнне і, прыняўшы неабходныя рашэнні, унясе Прэзідэнту гэтыя прапановы. "Мінэканомікі прапанавала даволі шырокі набор інструментаў, які ўключае і падатковыя канікулы, і крэдытныя канікулы, і падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Але я не буду забягаць наперад, улічваючы, што мы з калегамі яшчэ не абмяркоўвалі гэтыя меры. У аўторак (31 сакавіка) урад мае намер прыняць ужо канчатковае рашэнне аб прапануемых мерах падтрымкі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён дадаў, што гэта, хутчэй за ўсё, стане першым крокам, які будзе датычыцца прадпрыемстваў. "Нашы далейшыя крокі будуць залежаць ад таго, як будзе развівацца сітуацыя", - растлумачыў кіраўнік урада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі