Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Лют 2019

Урад бачыць рэзервы для росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе

Урад бачыць рэзервы для росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" сказаў, што для прыросту ВУП у 2019 годзе на 4 працэнты ёсць рэзервы, паведамляе БЕЛТА.

"Думаю, што лічба па росце ВУП у памеры 4 працэнтаў - гэта якраз крыху вышэй за тэмпы росту сусветнага ВУП, але дасягальная. Мы бачым, што рэзервы для росту ВУП ёсць, і немалыя. Нам трэба зрабіць рашучыя крокі ў розных напрамках, каб гэта ажыццявілася", - праінфармаваў першы віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, першы крок для павышэння эфектыўнасці - нармальнае карпаратыўнае кіраванне. Неабходна выбудаваць эфектыўнае кіраванне, каб надаць імпульс развіццю прадпрыемстваў.

"Мы ўнеслі ў Адміністрацыю Прэзідэнта праект указа па шэрагу прадпрыемстваў, наглядальны савет якіх павінны ўзначаліць вышэйшыя службовыя асобы, плюс топ-100 акцыянерных таварыстваў нашай краіны, на якіх мы выбудуем нармальную эфектыўную сістэму карпаратыўнага кіравання", - прадоўжыў Аляксандр Турчын, дадаўшы пры гэтым, што не толькі чыноўнікі будуць узначальваць наглядальныя саветы.

Першы намеснік прэм'ер-міністра расказаў, што Міністэрства эканомікі праводзіла разлікі, які памер ВУП можа быць у нашай краіне пры рознай прадукцыйнасці працы. "Калі б мы дасягнулі вынікаў па гэтых прадпрыемствах-лідарах, то ў прынцыпе Br150 млрд (ВУП) мы мелі б", - заўважыў ён.

Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што з 1 ліпеня 2019 года ўступіць у сілу новы закон аб дзяржаўных закупках. Таму цяпер зацікаўленыя дзяржорганы рыхтуюць электронную платформу для дзяржзакупак. "Па выніках мінулага года каля 80 працэнтаў дзяржаўных сродкаў, што былі патрачаны на закупкі, былі выкарыстаны па працэдуры з адной крыніцы. Важна тое, што сістэма закупкі з адной крыніцы з 1 ліпеня запрацуе ў тэставым рэжыме, а з 1 студзеня 2020 года будзе мець абавязковы характар. Усе закупкі будуць у электронным выглядзе, яны будуць празрыстыя. Мы будзем бачыць, хто, што і за колькі закупляе. Галоснасць і грамадскі кантроль - найлепшы спосаб барацьбы з карупцыяй", - рэзюмаваў першы віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі