Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_f27843b3a204296d96660bfc7a193a43, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Улаховіч: Беларусь можа ўступіць у СГА да канца года | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Стд 2017

Улаховіч: Беларусь можа ўступіць у СГА да канца года

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) да канца года. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Уладзімір Улаховіч у праграме "Галоўны эфір", паказанай 22 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб тэрмінах уступлення Беларусі ў СГА, Уладзімір Улаховіч сказаў: "Заўсёды няўдзячная справа называць тэрміны, але я не выключаю, што да канца гэтага года. Вельмі хутка адбудзецца чарговы раўнд перагавораў, я думаю, пасля гэтага мы больш дакладна зможам гаварыць аб тэрмінах".

"Мы ўжо ў многім працуем па прынцыпах СГА, таму што Еўразійскі эканамічны саюз пабудаваны на тых жа прынцыпах. Адзінае, што мы павінны зрабіць, гэта прыняць усе пераходныя меры па абароне нашых фінансавых інстытутаў, сельгасвытворцаў, як гэта робіцца ва ўсіх краінах, якія ўваходзяць у СГА. А па вялікім рахунку мы працуем на прынцыпах СГА", - канстатаваў кіраўнік БелГПП.

На яго думку, вялікіх бар'ераў для ўступлення краіны ў СГА цяпер не існуе. "Пры нашым жаданні мы вельмі хутка станем членамі СГА", - рэзюмаваў ён.

Як паведамлялася, дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра замежных спраў Андрэем Еўдачэнкам прыме ў Жэневе ўдзел у раўндзе перагавораў па далучэнні Беларусі да СГА 23-26 студзеня. Акрамя таго, запланавана правядзенне двухбаковых перагавораў больш як з 10 краінамі - членамі арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі