Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Жнв 2015

Украіна разгледзіць спрашчэнне працэдуры афармлення суднаў і грузаў, якія ідуць транзітам з Беларусі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Валерый Вашчэўскі даручыў разгледзець магчымасць спрашчэння працэдуры афармлення ў айчынных партах суднаў і грузаў, якія ідуць з Беларусі праз тэрыторыю Украіны транзітам у міжнародных зносінах. Аб гэтым паведамляе прэс-служба віцэ-прэм'ер-міністра Украіны.

Адпаведнае даручэнне дадзена Міністэрству інфраструктуры, Міністэрству фінансаў, Міністэрству замежных спраў, Дзяржаўнай фіскальнай службе, Адміністрацыі Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны.

У прыватнасці, размова ідзе аб скарачэнні працягласці афармлення грузаў і зніжэнні кошту ў абмен на забеспячэнне беларускім бокам павелічэння аб'ёмаў грузапатоку.

"Гэта ўмацуе нашы эканамічныя адносіны і будзе садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву дзвюх дзяржаў у рамках развіцця транспартнага калідора "Балтыйскае мора - Чорнае мора", - заявіў Валерый Вашчэўскі.

Як адзначаецца, гэта пытанне ўзнімалася ў час сустрэчы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем, якая адбылася 12 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі