Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2018

Уборка збожжавых завяршылася ў Беларусі

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уборка збожжавых завяршылася ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі.

"Збор збожжавых завершаны. Засталіся грэчка і проса, а таксама часткова зернебабовыя па дзвюх абласцях - Віцебскай і Гомельскай", - сказаў Васіль Ядлоўскі. Грэчку звычайна ўбіраюць у верасні, у якія тэрміны завершыцца яе збор, будзе залежаць ад умоў надвор'я.

Паводле даных на 27 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы амаль 1,97 млн га. Усяго па краіне намалочана 5,19 млн т збожжа (у мінулым годзе на аналагічную дату 7,18 млн т) пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 ц/га (35,7 ц/га ў мінулым годзе). Сёлетняя ўборачная кампанія праходзіла ў складаных умовах надвор'я. Больш за ўсё збожжа ў гэтым годзе сабрана ў Мінскай (1,3 млн т) і Брэсцкай (926 тыс. т) абласцях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі