Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліс 2023

У "Вялікім камені" запусцілі платформу абслугоўвання кантэйнерных паяздоў Кітай - Еўропа

У
Фота індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" дадзены старт рабоце платформы комплекснага абслугоўвання кантэйнерных паяздоў Кітай - Еўропа рэйса "Чанань", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Урачыстая цырымонія адбылася на тэрыторыі гандлёва-лагістычнага субпарка рэзідэнта "Вялікага каменя" ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія". У ходзе цырымоніі быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сакратар партыйнага камітэта Сіяня Фан Хунвэй, кіраўніцтва Міжнароднай партовай зоны Сіяня, кампаніі Sinotrans Overseas Development Co., Ltd., індустрыяльнага парка, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх лагістычных кампаній і арганізацый.

Са студзеня па жнівень бягучага года колькасць паяздоў па маршруце Кітай - Еўропа дасягнула 3 477 саставаў, а сярэднегадавы тэмп росту складае каля 30 працэнтаў. Кантэйнерныя перавозкі па гэтым напрамку - адна з асноўных сфер дзейнасці ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі