10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені - сакавіку 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі павялічыўся на 1,1 працэнта да $23,374 млрд. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Пры гэтым экспарт тавараў і паслуг склаў $11,6 млрд, імпарт - $11,7 млрд. У выніку ў першым квартале 2024 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўным у памеры $0,1 млрд.
Экспарт тавараў вырас з $9,5 млрд да $9,6 млрд, імпарт - з $10,1 млрд да $10,4 млрд. Сальда па таварах склала мінус $0,8 млрд. Практычна ў поўным аб'ёме яно было кампенсавана дадатным сальда знешяга гандлю паслугамі ў памеры $0,7 млрд. У цэлым за тры месяцы 2024 года экспарт паслуг склаў $2,05 млрд, імпарт - $1,35 млрд.