Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліс 2020

У Санкт-Пецярбургу гатовы пратэсціраваць электробус МАЗ

У Санкт-Пецярбургу гатовы пратэсціраваць электробус МАЗ
Фота maz.by

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкт-Пецярбургскае прадпрыемства "Пасажыраўтатранс" гатова пратэсціраваць электробус 303Е10 Мінскага аўтазавода, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАЗа па выніках прэзентацыі пасажырскай тэхнікі завода ў Санкт-Пецярбургу.

"Прадстаўнікі "Пасажыраўтатранса" выказалі гатоўнасць атрымаць электробус МАЗ для доследнай эксплуатацыі, вывучэння хадавых характарыстык і далейшай прапрацоўкі набыцця электробусаў МАЗ для транспартных патрэбнасцей Санкт-Пецярбурга", - расказалі ў прэс-службе.

У электробусе МАЗ 303Е10 устаноўлены акумулятарныя батарэі, якія вызначаюцца высокай удзельнай ёмістасцю і доўгім тэрмінам службы. "Разліковы запас ходу электробуса складае да 300 км, што адпавядае ўзроўню лепшых еўрапейскіх узораў. Батарэі-накапляльнікі зараджаюцца ад аўтаномнага трансфарматара. Поўны зарад батарэі пры максімальным току забяспечваецца за 4-6 гадзін", - адзначылі ў прэс-службе.

Прэзентацыя тэхнікі Мінскага аўтазавода была прымеркавана да адпраўкі на маршрут чарговай партыі гарадскіх аўтобусаў МАЗ умяшчальнасцю да 100 пасажыраў. 27 аўтобусаў закуплены для Колпінскагааўтапарка, яны будуць выкарыстоўвацца на маршрутах, якія злучаюць Санкт-Пецярбург з прыгарадамі.

У Колпінскім аўтапарку таксама праходзіць тэставую эксплуатацыю гарадскі аўтобус МАЗ 303 з дызельным рухавіком экалагічнага класа Еўра-6.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі