5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум ТІБО-2024 адкрываецца сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.
Форум ТІБО - унікальная пляцоўка для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых сусветных практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі. На працягу чатырох дзён дзяржаўныя арганізацыі і прыватныя кампаніі будуць прадстаўляць свае распрацоўкі і тэхналогіі на пляцоўцы "Мінск-Арэны".
Удзельнікі форуму - органы дзяржаўнага кіравання, міжнародныя арганізацыі і дыпламатычныя місіі, прафесійныя і бізнес-асацыяцыі, навукова-даследчыя і адукацыйныя ўстановы, дзяржаўныя і прыватныя кампаніі. Актыўны ўдзел у рабоце форуму таксама прымуць замежныя афіцыйныя дэлегацыі.
На пляцоўцы "Мінск-Арэны" пройдуць форум "Лічбавая эканоміка", Еўразійскі лічбавы форум, Беларускі ІКТ-саміт, дыскусія "Эра штучнага інтэлекту", Фестываль лічбавых тэхналогій, маладзёжны форум "Мы будучыня лічбавай Беларусі". Адбудуцца і спадарожныя мерапрыемствы - узнагароджанні пераможцаў конкурсаў "Інтэрнэт-прэмія ТІБО", "Інтэрнэт-маркетынг ТІБО", Міжнароднай Scratch-алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў.