26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Егіпце на базе Табінскага металургічнага ўніверсітэта будзе створаны беларуска-егіпецкі навуковы і тэхнічны цэнтр для арганізацыі навукова-прамысловай кааперацыі паміж прадпрыемствамі дзвюх краін. Аб гэтым заявіў рэктар універсітэта Тарэк Самі ў час сустрэчы з паслом Беларусі ў Егіпце Сяргеем Рачковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
У час сустрэчы таксама абмяркоўваліся вынікі арганізаванай пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Егіпце рабочай паездкі Тарэка Самі ў Мінск для пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне адукацыі. У тым ліку ўзнімалася пытанне папулярызацыі беларускіх адукацыйных паслуг.