27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дэпазітарную сістэму Беларусі ўпершыню прыняты на цэнтралізаванае захоўванне два выпускі карпаратыўных аблігацый, намініраваных у кітайскіх юанях, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер" Міністэрства фінансаў.
Эмітэнт аблігацый - ТАА "Інтэлект-лізінг", намінальны кошт складае 10 тыс. юаняў, аб'ём выпуску - 120 штук.
Дата пачатку абарачэння аблігацый - 15 ліпеня 2021 года, дата заканчэння - 25 сакавіка 2041-га.