Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2021

У бліжэйшы час Беларусь павінна выйсці на лакалізацыю вытворчасці вакцыны ад COVID-19 - Галоўчанка

У бліжэйшы час Беларусь павінна выйсці на лакалізацыю вытворчасці вакцыны ад COVID-19 - Галоўчанка

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час Беларусь павінна выйсці на лакалізацыю вытворчасці расійскай вакцыны ад COVID-19, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я задаволены тым, што нашы ведамствы цесна ўзаемадзейнічаюць. У бліжэйшы час мы павінны выйсці на паступовую лакалізацыю вытворчасці ў Беларусі (расійскай вакцыны ад COVID-19. - Заўвага БЕЛТА). Гэта дасць нам новыя кампетэнцыі ў галіне мікрабіялогіі і фармацэўтыкі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Дзмітрый Мезенцаў таксама адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін у гэтым напрамку. "Перш за ўсё хачу падзякаваць за тое вельмі прафесійнае ўзаемадзеянне, якое склалася ў міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі, Расспажыўнагляду, вытворцаў вакцыны "Спадарожнік V" і тых спецыялістаў, якія сёння рыхтуюцца да разгортвання сумеснай вытворчасці па стварэнні вакцыны. Мы мяркуем, што ў лютым-сакавіку будзе ўжо выпушчана першая прамысловая партыя менавіта на беларускай зямлі дзякуючы ўзаемадзеянню спецыялістаў дзвюх краін. І тое, што Уладзімір Пуцін абазначыў, што Беларусь будзе першай краінай, у адрас якой будзе накіравана вакцына, - усё ўжо рэалізавана. І масавая вакцынацыя пачалася нават раней, чым планавалася. Спачатку планавалася ў студзені, але пачалася 29 снежня. Цяпер закантрактаваны пастаўкі вакцыны на студзень, люты, сакавік", - падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў такім напрамку будзе прадаўжацца. "Гэта добры прыклад для прадстаўнікоў іншых галін - эканамістаў, энергетыкаў, транспартнікаў - як мы можам узаемадзейнічаць, калі шукаем сумесныя рашэнні", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі