Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2018

У Беларусі засталося ўбраць 9 працэнтаў плошчаў збожжавых

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засталося ўбраць 9 працэнтаў плошчаў збожжавых, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 17 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,851 млн га, што складае 91 працэнт запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана больш за 4,9 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,6 ц/га. У 2017 годзе па стане на 17 жніўня аграрыі намалацілі больш як 6 млн т збожжа.

Уборачная кампанія завяршаецца ў Брэсцкай вобласці: там убрана 98 працэнтаў пасяўных плошчаў. У Мінскай вобласці ўраджай сабраны з 95,7 працэнта плошчаў, у Гродзенскай - з 95,5 працэнта, у Гомельскай - з 90,3 працэнта. У Магілёўскай вобласці работы завершаны на 84,1 працэнта пасяўных плошчаў, у Віцебскай - на 79,6 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі