Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2021

У Беларусі зарэгістравана вакцына "Спадарожнік Лайт"

У Беларусі зарэгістравана вакцына

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістравана вакцына "Спадарожнік Лайт", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"На падставе рашэння камісіі па лекавых сродках Міністэрства аховы здароўя 3 чэрвеня прынята рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі вакцыны "Спадарожнік Лайт", - расказалі ў прэс-службе.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што гэта вектарная вакцына для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, выкліканай вірусам SARS-CoV-2. Трымальнік рэгістрацыйнага дасье лекавага прэпарату - ФДБУ НДЦЭМ імя Н.Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі. Тэрмін дзеяння дзяржаўнай рэгістрацыі складае 1 год.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя эксперты Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, вядучыя інфекцыяністы рэспублікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў правялі ацэнку матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье. "Прадстаўленыя ў матэрыялах дасье дакументы ўключаюць дастатковую інфармацыю, якая дазваляе ацаніць паказчыкі бяспекі, эфектыўнасці і якасці прэпарату", - адзначылі ў прэс-службе.

Вакцына "Спадарожнік Лайт" - аднадозавая вакцына, якая стварае спецыфічны клетачны і гумаральны імунітэт да віруса SARS CoV-2. Параметры імунагеннасці вакцыны даюць магчымасць сфарміраваць дастатковы імунны адказ на 28-ы дзень пасля прышчэпкі. Найбольш выяўлены імунны адказ і, адпаведна, эфектыўнасць прымянення гэтай вакцыны будзе ў людзей з папярэднім імунітэтам да COVID-19. У час першых фаз клінічных даследаванняў было паказана, што ў людзей, якія маюць антыцелы пасля перанесенай інфекцыі COVID-19, у тым ліку ў бессімптомнай форме, адбываецца істотнае нарастанне цітраў антыцел на 10-ы дзень пасля прышчэпкі вакцынай "Спадарожнік Лайт".

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што профіль бяспекі вакцыны "Спадарожнік Лайт" - стандартны для гэтага тыпу вектарных вакцын. Вакцына заснавана на вектары адэнавіруса 26 тыпу, гэта значыць уключае ў сябе першы кампанент вядомай і шырока прымяняемай вакцыны "Спадарожнік V". Прынцыпова важна тое, што прымяненне вакцыны дазволіць пашырыць аб'ём вакцынацыі і адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную ахову ад COVID-19, а таксама вакцынаваць людзей, якія перанеслі ўжо COVID-19.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі