17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі з улікам рапсу сабралі больш за 7,4 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 17 жніўня сабрана збожжа (з улікам рапсу) 7,484 млн т, з іх - 6,417 млн т збожжавых і зернебабовых культур (93,6 працэнта падлягаючай уборцы плошчы, ураджайнасць - 33 ц/га), 1,067 млн т рапсу (91,5 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 29,2 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,9975 млн т, Гродзенская - 1,7252 млн т, Брэсцкая - 1,556 млн т, Магілёўская - 852,1 тыс. т, Гомельская - 728,6 тыс. т, Віцебская - 625 тыс. т.
Паралельна з уборкай збожжа ідзе церабленне лёну. Ужо выцераблена 43,8 тыс. га (98 працэнтаў падлягаючай уборцы плошчы).