Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2015

У Беларусі ўводзіцца сістэма ключавых паказчыкаў эфектыўнасці

21 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца сістэма ключавых паказчыкаў эфектыўнасці. Гэта навацыя прадугледжана ўказам нумар 504 ад 18 снежня 2015 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

"Навацыяй указа з'яўляецца ўвядзенне сістэмы ключавых паказчыкаў эфектыўнасці. Для ўрада і Нацыянальнага банка ў якасці такіх устанаўліваюцца важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год", - адзначылі ў Мінэканомікі.

Саветам Міністраў будуць вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Акрамя гэтага, урад сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам забяспечыць укараненне сістэмы ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы гаспадарчых таварыстваў з пераважнай доляй дзяржаўнай уласнасці.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паляпшэння плацежаздольнасці і фінансавай устойлівасці рэальнага сектара эканомікі ўказам даручана ўраду забяспечыць распрацоўку арганізацыямі з пераважнай доляй дзяржавы дэталёвых планаў мер па зніжэнні сабекошту вытворчасці тавараў (работ, паслуг).

"Рэалізацыя мер па забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці дасць магчымасць знізіць уплыў неспрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё Беларусі", - канстатавалі ў Мінэканомікі.

У якасці асноўных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2016 годзе ўказам устаноўлены рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і ўзроўню жыцця насельніцтва. Павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі садзейнічае пашырэнню экспартных рынкаў і павелічэнню продажаў унутры краіны. У выніку фарміруюцца ўмовы для павелічэння як вытворчасці, так і спажывання, забяспечваецца эканамічны рост і павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва.

Базай дасягнення гэтых мэт з'яўляецца рэалізацыя ўрадам і Нацыянальным банкам комплексу мер, якія забяспечваюць правядзенне ў 2016 годзе збалансаванай макраэканамічнай палітыкі: запаволенне інфляцыі (мэтавы арыенцір - 12 працэнтаў); рост прадукцыйнасці працы (на 1,5 працэнта), які разглядаецца як галоўны фактар эканамічнага развіцця; прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) у памеры $1,35 млрд і інш.

Указам прадугледжана, што рост ВУП Беларусі складзе не менш як 0,3 працэнта, рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва - 0,5 працэнта.

Галоўныя фактары эканамічнага росту - павелічэнне экспарту прадукцыі (на 3,5 працэнта) і збалансаванае нарошчванне ўнутранага спажывання, увязанага з экспартнымі і вытворчымі магчымасцямі эканомікі. Пры гэтым прырост экспарту плануецца забяспечыць за кошт росту паставак прадукцыі мадэрнізаваных галін (дрэваапрацоўкі, металургіі), нафты і нафтапрадуктаў, прадукцыі машынабудавання, а таксама мэтанакіраванай работы па забеспячэнні дыверсіфікацыі знешніх рынкаў.

"Важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016 годзе вызначаны зыходзячы з задач забеспячэння бездэфіцытнага плацежнага балансу і недапушчэння зніжэння золатавалютных рэзерваў", - падкрэслілі ў Мінэканомікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі