Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2023

У Беларусі рэзідэнты СЭЗ за І паўгоддзе забяспечылі пятую частку экспарту тавараў

У Беларусі рэзідэнты СЭЗ за І паўгоддзе забяспечылі пятую частку экспарту тавараў
Фота з архiва

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым паўгоддзі свабодныя эканамічныя зоны прыцягнулі 19 працэнтаў ад агульнага аб'ёму прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, забяспечылі 21 працэнт экспарту тавараў і 18 працэнтаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Сярэднямесячная зарплата работнікаў гэтых прадпрыемстваў павялічылася амаль на 20 працэнтаў, наблізіўшыся да адзнакі Br1900. Выраслі таксама выручка - на 10,2 працэнта і аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі - на 5,4 працэнта. Усе СЭЗ спрацавалі з прыбыткам, сумарны аб'ём якога склаў Br1,1 млрд.

Экспарт тавараў рэзідэнтаў дасягнуў $4 млрд, што забяспечыла дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі ($1,7 млрд).

За студзень-ліпень зарэгістравана 18 новых рэзідэнтаў з праектамі ў лагістыцы, харчовай прамысловасці, вытворчасці мэблі, металаапрацоўцы. Сумарны аб'ём інвестыцый перавысіў $132 млн, а рэалізацыя гэтых ініцыятыў будзе садзейнічаць стварэнню больш як 1070 новых рабочых месцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі