Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2019

У Беларусі разглядаецца магчымасць амністыі капіталу

У Беларусі разглядаецца магчымасць амністыі капіталу

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разглядаецца магчымасць амністыі капіталу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вывучаем гэту праблему. Параімся цяпер з нашымі прадпрымальнікамі і бізнесменамі. У мяне гэта тэма на стале", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што рашэнне будзе прымацца ўзважана, у залежнасці ад патэнцыяльнага станоўчага эфекту. "Мы павінны з прадпрымальнікамі параіцца, каб гэта не было халастым стрэлам. Калі мяне пераканаюць дзелавыя колы, што гэта трэба зрабіць і гэта прынясе жаданы эфект, мы на гэта пойдзем", - адзначыў Прэзідэнт.

Канкрэтная схема амністыі капіталу ў Беларусі пакуль не прапрацоўвалася. Але калі рашэнне аб яе правядзенні будзе прынята, то на выгадных для бізнесу ўмовах, не горшых, чым у Расіі. "Хутчэй за ўсё, гэта будзе проста вяртанне, легалізацыя грошай. Магчыма, нават без выплаты працэнтаў або за сімвалічныя працэнты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі