17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ нумар 294 "Аб субсідыярнай адказнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Дакумент прыняты ў мэтах далейшага ўдасканалення комплекснай сістэмы стымулявання экспарту і прыняцця дадатковых мер па абароне маёмасных інтарэсаў яе ўдзельнікаў", - адзначылі ў прэс-службе.
Указам уведзена субсідыярная адказнасць Рэспублікі Беларусь (у асобе ўрада) па заключаных БРУПЭІС "Белэксімгарант" дагаворах страхавання (перастрахавання) экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы.
У дакуменце таксама вызначаны ўмовы і парадак прыцягнення Рэспублікі Беларусь да субсідыярнай адказнасці па гэтых абавязацельствах.
Навацыі ўказа дадуць магчымасць банкам ва ўмовах зніжэння магчымасці прыцягнення знешніх рэсурсаў забяспечыць далейшую фінансавую падтрымку экспарту рэальнага сектара эканомікі.