Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Жнв 2018

У Беларусі плануецца стварыць новую дзяржпраграму па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

30 жніўня, Мінск /Вераніка Пуставіт - БЕЛТА/. У Беларусі плануецца стварыць новую дзяржпраграму па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хочам стварыць новую праграму падтрымкі прадпрымальніцтва", - заявіў Аляксандр Турчын. Яе плануецца распрацаваць з удзелам не толькі профільнага міністэрства, але і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.

Першы намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што гэта дастаткова амбіцыйная задача, у тым ліку адносна тэрмінаў. Першы этап - да канца бягучага года падрыхтаваць праект адпаведнага нарматыўна-прававога акта. "Таму што, на жаль, дзеючая праграма як не працавала, так і не працуе", - сказаў ён.

Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што рэалізацыя задачы па стварэнні новых рабочых месц ляжыць у асноўным на плячах малога і сярэдняга бізнесу.

У сваю чаргу прадстаўнікі кіраўніцтва аб'яднанняў прадпрымальнікаў унеслі свае прапановы першаму віцэ-прэм'еру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі