Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліп 2023

У Беларусі намалочана больш за 530 тыс. т азімага рапсу

У Беларусі намалочана больш за 530 тыс. т азімага рапсу
Фота з архiва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 533,9 тыс. т азімага рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
 
Паводле даных на 27 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 327,9 тыс. га, або 16,6 працэнта ад плана. Намалочана 1,195 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,5 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 212,1 тыс. га (63,7 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 533,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,2 ц/га.

Лён выцераблены на 19,3 тыс. га, што складае 44,3 працэнта ўборачнай плошчы. Саломы пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых убрана на плошчы 210,8 тыс. га, або 64,3 працэнта. Нарыхтавана 376,7 тыс. т сена - 39,2 працэнта да плана, 8 494,0 тыс. т сенажу - 62 працэнты (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 292,6 тыс. т), 405,9 тыс. т збожжасенажу і 214,3 тыс. т сіласу - 1,12 працэнта.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 28,5 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т. 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі