3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш як 9,2 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 3 лістапада намалочана збожжа, уключаючы рапс, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак - 9231,7 тыс. т.
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 217,9 тыс. га, намалочана 1804 тыс. т пры ўраджайнасці 82,8 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы - 22613,8 тыс. т.
Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 4020,1 тыс. т з ураджайнасцю 476,4 ц/га.
Сабрана агародніны - 162,6 тыс. т. Яе ўбралі на плошчы 5,29 тыс. га.
Нарыхтавана травяных кармоў 9133,5 тыс. т, што складае 94,5 працэнта да плана.