17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш як 550 тыс. т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 17 ліпеня, азімага ячменю ўбрана 138,2 тыс. га (90,3 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 485,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 35,1 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 37,6 тыс. га (11,29 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 70,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 18,7 ц/га.
Лён выцераблены на 3,81 тыс. га, што складае 8,73 працэнта ўборачнай плошчы. Нарыхтавана 330,4 тыс. т сена - 34,3 працэнта да плана, 7715,3 тыс. т сенажу - 56,4 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 246,3 тыс. т), 331,7 тыс. т збожжасенажу і 193,6 тыс. т сіласу - 1,01 працэнта.
Прамежкавыя аднагадовыя культуры пасеяны на 89,5 тыс. га плошчаў.
Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 25,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена - 962,1 тыс. т.