8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 9350,2 тыс. т збожжа, уключаючы рапс, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Беларусі ўбрана кукурузы на зерне 232,2 тыс.га, намалочана 1922,5 тыс.т. Сярэдняя ўраджайнасць культуры склала 82,8 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22751,1 тыс.т.
Цукровыя буракі ўбраны на 91,8 тыс.га, накапана 4429,3 тыс.т пры ўраджайнасці 482,3 ц/га.
Агародніна ўбрана з 5,43 тыс.га, усяго сабрана 168,6 тыс.т. Яе ўраджайнасць склала 310,8 ц/га.
Нарыхтавана 9195,2 тыс.т травяністых кармоў, або 95,1 працэнта ад плана.