20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 8,8 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на 20 кастрычніка намалочана 8802,0 тыс. т збожжа з улікам рапсу.
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 168,6 тыс. га плошчаў, а намалочана 1375,5 тыс. т збожжа з ураджайнасцю 81,6 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 21 227,7 тыс. т.
Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 773,2 тыс. т з ураджайнасцю 351,0 ц/га.
Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў: накапана 2848,1 тыс. т з ураджайнасцю 462,7 ц/га.
Агародніна ўбрана на 4,47 тыс. га плошчаў, усяго сабрана 125,7 тыс. т з ураджайнасцю 281,1 ц/га.