2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапана больш за 36 тыс.т бульбы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 2 верасня сабрана больш за 97 працэнтаў культур, што падлягаюць уборцы: з іх 98 працэнтаў збожжавых каласавых і зернебабовых і 92 працэнты рапсу. Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу 7026 тыс.т.
Гаспадаркі краіны ўбіраюць крупяныя культуры: грэчкі намалочана 8,8 тыс.т, проса - 6,89 тыс.т.
Таксама ў краіне прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана 61 тыс.т.
Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана з 67 працэнтаў скошанай плошчы.
Сельгасарганізацыі займаюцца ўборкай бульбы. Накапана больш за 36 тыс.т. Ураджайнасць 382 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 2023 тыс.т.