Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Врс 2023

У Беларусі накапана больш за 34 тыс. тон бульбы

У Беларусі накапана больш за 34 тыс. тон бульбы
Фота з архiва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапана больш за 34 тыс. т бульбы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 1 верасня сабрана 96 працэнтаў убіраемых культур: з іх 97,5 працэнта збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 92 працэнты рапсу.

Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу 7020 тыс. т.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць крупяныя культуры: грэчкі намалочана 7,2 тыс. т, а проса - 6,3 тыс. т.

Сяўба азімага рапсу на зерне ў Беларусі завершана. Таксама ўсе рэгіёны краіны завяршылі церабленне лёну. Прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана 59 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 66 працэнтаў да скошаных плошчаў. Праведзена лушчэнне ржышча на 17 працэнтаў да ўбранай плошчы.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Накапана больш як 34 тыс. т. Ураджайнасць 382 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 1749 тыс. т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі