18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь чакаецца пастаўка 600 тыс. бараляў іранскай нафты. Такая інфармацыя змешчана ў прэс-рэлізе Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі (NIOC), апублікаваным на яе сайце.
У паведамленні адзначаецца, што іранская кампанія заключыла кантракт з польскай Beloil Polska - даччыным прадпрыемствам дзяржаўнай "Беларуснафты". Кантракт датычыцца пастаўкі 600 тыс. бараляў іранскай нафты.
Гэта першая закупка Беларуссю іранскай нафты пасля адмены ў мінулым годзе міжнародных санкцый супраць Тэгерана.