8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2017 годзе рэалізавана дзяржаблігацый амаль на $550 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
За перыяд з 1 студзеня па 29 снежня 2017 года на ўнутраным фінансавым рынку рэалізавана дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый Рэспублікі Беларусь, намініраваных у замежнай валюце, на суму $395,1 млн, 51 млн еўра і Br200 млн. З іх у гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" - на суму $267,6 млн і 50 млн еўра.