Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2021

У адказ на недружалюбныя дзеянні - урад забараніў увоз і рэалізацыю шэрага тавараў

У адказ на недружалюбныя дзеянні - урад забараніў увоз і рэалізацыю шэрага тавараў
Фота з архiва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у адносінах да беларускага народа ўрадам устаноўлены пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2021 года нумар 240. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прыняты на падставе ўказа нумар 128 "Аб прымяненні спецыяльных мер", якім прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыю асобных груп тавараў (у тым ліку тавараў асобных вытворцаў), краінай паходжання якіх з'яўляюцца дзяржава і (або) аб'яднанне дзяржаў, што прынялі рашэнне аб увядзенні спецыяльных мер у адносінах да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або далучыліся да гэтых мер.

У пералік забароненых тавараў унесены тавары груп кампаній LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO і BEIERSDORF (гандлёвыя маркі NIVEA, EUCERIN, LA PRAIRIE, LABELLO, HANSAPLAST, FLORENA, 8X4, SKIN STORIES, GAMMON, TESA, CHAUL, COPPERTONE, HIDROFUGAL, STOP THE WATER WHILE USING ME).

Пастановай таксама зацверджана палажэнне аб парадку дзеянняў у дачыненні да забароненых тавараў.

Так, у выпадку выяўлення забароненых тавараў пры ўвозе ў Беларусь яны будуць падлягаць зваротнаму вывазу з тэрыторыі краіны. У выпадку выяўлення забароненых тавараў у гандлёвых аб'ектах, на рынках, выстаўках, кірмашах, у інтэрнэт-магазінах і сетцы Інтэрнэт асобам, якія ажыццяўляюць такі гандаль, будзе выдавацца прадпісанне на забарону іх рэалізацыі.

Пастанова не распаўсюджваецца на тавары, што ўводзяцца грамадзянамі ў Беларусь для асабістага карыстання, транспартныя сродкі, названыя ў пастанове, якія зарэгістраваны ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама транспартныя сродкі, якія часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пастановай таксама вызначаны парадак рэалізацыі астаткаў забароненых тавараў, увезеных у нашу краіну да ўступлення ў сілу пастановы.

"Суб'екты гандлю, у якіх на дату ўступлення ў сілу пастановы будуць знаходзіцца астаткі забароненых тавараў, прыпыняюць аптовы і (або) рознічны гандаль такімі таварамі, на працягу пяці рабочых дзён праводзяць інвентарызацыю іх астаткаў і афармляюць інвентарызацыйны вопіс. Пасля гэтага не пазней за пяць рабочых дзён з даты яго складання прадстаўляюць два экзэмпляры ў падатковую інспекцыю па месцы пастаноўкі на ўлік і на працягу 60 каляндарных дзен забяспечваюць маркіроўку астаткаў такіх тавараў спецыяльнымі кантрольнымі знакамі, якія наносяцца на спажывецкую ўпакоўку тавару", - расказалі ў прэс-службе ўрада.

Пасля маркіроўкі астаткаў такіх тавараў можна прадоўжыць іх далейшую рэалізацыю. Асобы, якія парушаюць гэту забарону, будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асноўныя пункты пастановы ўступаюць у сілу праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання дакумента. Устаноўлены пералік забароненых тавараў сапраўдны на працягу шасці месяцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі