16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі на міжнароднай выстаўцы МІТТ-2022, якая праходзіць з 15 па 17 сакавіка ў Маскве. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Усе рэгіёны Беларусі прадстаўлены нацыянальным стэндам. Яго наведаў старшы саветнік, кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Слабадчук. Таксама адбылася сустрэча прадстаўнікоў абласцей Беларусі з начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Растурызму Дзям'янам Сміляўцом.
"Удзельнікі з Беларусі актыўна вядуць перагаворы аб магчымасцях двухбаковага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі", - адзначылі ў агенцтве.
На працягу 28 гадоў выстаўка МІТТ аб'ядноўвае і развівае турызм у Расіі. Кіраўнікі і спецыялісты туріндустрыі з усяго свету наведваюць мерапрыемства для наладжвання новых кантактаў, вывучэння ўнікальных турыстычных прадуктаў і заключэння ўзаемавыгадных партнёрскіх пагадненняў.