Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Лют 2021

Тураўскі малочны камбінат у 2020 годзе вырабіў на трэць больш сыроў і выручыў $110 млн

Тураўскі малочны камбінат у 2020 годзе вырабіў на трэць больш сыроў і выручыў $110 млн
Фота з архiва

10 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Тураўскі малочны камбінат" падвяло вынікі работы ў 2020 годзе: выручка ўпершыню пераадолела мяжу $100 млн, рублёвы прыбытак ад рэалізацыі вырас больш як удвая. Поспехі тлумачацца прырослай на трэць у параўнанні з пазамінулым годам вытворчасцю і пашырэннем рынкаў збыту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

У 2020 годзе Тураўскі малочны камбінат выпусціў 28,6 тыс. т сыроў - гэта на 30 працэнтаў больш, чым у 2019-м ."У параўнанні з 2018 годам аб'ёмы наогул выраслі ўдвая", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Больш як на трэць за год павышана выручка ад рэалізацыі прадукцыі - з Br200 млн да Br271,7 млн. У доларавым выражэнні даходы пераадолелі сімвалічны 100-мільённы рубеж - амаль $111 млн.

Камбінат зарабіў у 2,4 раза больш, чым на год раней. "Рэнтабельнасць продажаў узнялася да 17 працэнтаў, стаўшы адной з самых высокіх у малочнай галіне. Эфектыўнасць вытворчасці таксама радуе: з 1 т сыравіны ў 2020 годзе атрымлівалі Br1280 (на год раней - Br1160), а выхад прадукцыі склаў 14,1 працэнта (раней быў 13,8 працэнта), што максімальна набліжана да еўрапейскіх паказчыкаў", - расказалі на прадпрыемстве.

У ААТ адзначылі, што мінулы год, нягледзячы на ўсе складанасці, быў рэкордным амаль па ўсіх паказчыках і напрамках. "Цяпер камбінат загружаны практычна на 100 працэнтаў: мы перапрацоўваем каля 650 т малака за суткі. Акрамя Беларусі, прадукцыя пастаўляецца ў многія краіны. У выніку мы атрымалі дастатковы чысты прыбытак нават з улікам выплаты крэдытных абавязацельстваў. І пры гэтым прадаўжаем інвесціраваць у вытворчасць, каб пашырыць магутнасці перапрацоўкі малака і магчымасці вытворчасці", - дадалі на Тураўскім малочным камбінаце.

У 2020 годзе тут павялічылі магутнасці па вытворчасці сметанковых сыроў. Устаноўлены лініі па перапрацоўцы і згушчэнні сыроваткі. У планах на гэты год - мадэрнізацыя лініі выцяжных сыроў.

Акрамя росту аб'ёмаў, вялікую ролю адыграла пашырэнне экспарту. Цяпер на замежнага спажыўца прыпадае 80 працэнтаў прадукцыі. Пастаўкі ў іншыя краіны прынеслі кампаніі амаль $87 млн - на 20 працэнтаў больш, чым у 2019 годзе. Малочныя прадукты з Турава прадстаўлены ў 16 краінах. З новых рынкаў - Манголія, Туркменістан і Ірак. Найбольшыя аб'ёмы экспарту прыпадаюць на Расію і Казахстан, сярод перспектыўных напрамкаў - Турцыя, ААЭ і Ізраіль.

У 2021 годзе ў кампаніі чакаюць рост рублёвай выручкі на 30 працэнтаў, а аб'ёмаў сырнай вытворчасці - на 17 працэнтаў. Экспарт, як чакаецца, прырасце амаль на 27 працэнтаў і тым самым наблізіцца да $110 млн.

На Тураўскім малочным камбінаце працуюць амаль 500 чалавек. Сярэдняя зарплата ў студзені дасягнула Br1,5 тыс.

Тураўскі малочны камбінат заснаваны ў 2010 годзе. Вытворчасць сыроў запушчана праз тры гады. Агульны аб'ём інвестыцый склаў 115 млн еўра з тэрмінам акупляльнасці 10 гадоў (да 2023 года). Да канца гэтага года аб'ём вытворчасці сыроў павінен дасягнуць 33,6 тыс. т. Уласная сыравінная база ўключае 9 гаспадарак у Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцях. Прадпрыемства ўваходзіць у лік буйнейшых малочных вытворцаў і экспарцёраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі