Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Снж 2017

Трэці раўнд галіновага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС па гандлі пройдзе 18 снежня ў Бруселі

14 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Бруселі 18 снежня адбудзецца трэці раўнд галіновага дыялогу па гандлі паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па гандлі. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Парадкам дня пасяджэння прадугледжана абмеркаванне актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку прымяненне нетарыфных мер рэгулявання знешняга гандлю, развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы стандартызацыі, удзел Беларусі ў эканамічным вымярэнні "Усходняга партнёрства".

З беларускага боку ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што правядзенне на пастаяннай аснове пасяджэнняў гандлёвага дыялогу дае магчымасць абмяркоўваць фарміраванне двухбаковай дагаворнай базы гандлёвых адносін, абазначаць канкрэтныя чаканні Беларусі ад ЕС у гандлёва-эканамічнай сферы і ўзгадняць механізмы ўзаемадзеяння па ліквідацыі бар'ераў у двухбаковым гандлі. Першыя два раўнды дыялогу адбыліся ў Мінску ў 2016 і 2017 гадах.

Акрамя таго, 19-20 снежня ў Бруселі пройдзе чацвёртае пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, якая была створана ў 2016 годзе для структураванага палітычнага дыялогу па ўсім спектры двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС. Плануецца абмеркаваць удзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", тэматыку правоў чалавека, бягучы стан і перспектывы галіновага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў рамках праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС, пытанне мабільнасці грамадзян.

Дэлегацыю Беларусі на гэтым мерапрыемстве ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі