Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2022

"Торфам замяшчаецца 450 млн куб.м газу". Хто ў Беларусі выкарыстоўвае тарфяное паліва


Фота з архiва

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар ААТ "Торфабрыкетны завод "Дзітва" Казімір Банцэвіч у праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў аб тым, наколькі запатрабаваны торф на ўнутраным рынку.

Цяпер у сістэме ДВА "Белпалівагаз" працуе 16 прадпрыемстваў, якія займаюцца здабычай і перапрацоўкай торфу. З іх 13 займаюцца энергетычным торфам, гэта значыць для паліва. У краіне асвоена 37 радовішчаў. "На торфабрыкетным заводзе такіх радовішчаў два. Здабываецца торф, на аснове якога вырабляецца паліва, - фрэзерны торф, тарфяныя брыкеты, розныя міксы і торфавугальныя брыкеты. Наша прадпрыемства вырабляе каля 120 тыс. т торфу ў год", - расказаў Казімір Банцэвіч.

Пры рэалізацыі прадукцыі задача прадпрыемства ў першую чаргу - задаволіць у поўным аб'ёме попыт на ўнутраным рынку, а экспартны партфель фарміруецца па астаткавым прынцыпе, падкрэсліў ён.

Сёння на ўнутраным рынку паліўную прадукцыю торфабрыкетнага завода спажываюць 200 тыс. домаўладанняў. "Яны купляюць наша паліва для мэт ацяплення. Такім чынам у Беларусі замяшчаецца 450 млн куб.м газу. Акрамя насельніцтва, перспектыўным спажыўцом прадукцыі нашага прадпрыемства з'яўляецца цэментная галіна. Тры цэментныя заводы Беларусі набываюць тарфяныя брыкеты і тарфяную сушанку. Акрамя таго, каля 8 працэнтаў прадукцыі ідуць у арганізацыі сацыяльнай сферы, а таксама паліва набываюць арганізацыі сістэмы ЖКГ, бюджэтныя арганізацыі, сканцэнтраваныя ў сельскай мясцовасці, і іншыя", - адзначыў дырэктар прадпрыемства.

Паводле ацэнак спецыялістаў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, запасы торфу ў Беларусі складаюць 2,4 млрд т і сканцэнтраваны на 9 тыс. радовішчаў. У адпаведнасці з зацверджанай схемай размеркавання і выкарыстання тарфянікаў для прамысловага выкарыстання і здабычы торфу з гэтай колькасці выдзелена і даступна 302 млн т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі