Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Кст 2023

"Тэмп росту ВУП паскараецца". Картун аб выніках работы эканомікі за студзень-верасень


Фота з архiва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмп росту ВУП не проста аднавіўся, але і паскараецца. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы вынікі работы эканомікі Беларусі ў студзені-верасні 2023 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з падпісаным кіраўніком дзяржавы 28 лістапада 2022 года ўказам нумар 411, зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год. У прыватнасці, рост валавога ўнутранага прадукту ў бягучым годзе запланаваны ў памеры 103,8 працэнта.

У беларускай эканоміцы пераважаюць станоўчыя тэндэнцыі, адзначыў Андрэй Картун. "Тэмп росту ВУП не проста аднавіўся, але і паскараецца. Па выніках трох кварталаў бягучага года яго тэмп росту склаў 103,5 працэнта, што на 0,4 працэнтнага пунта больш, чым за студзень-жнівень, - сказаў ён. - Мы ўжо выйшлі на сярэднесусветны ўзровень росту".

Асноўнымі драйверамі росту намеснік міністра назваў гандаль, прамысловасць і будаўніцтва. Пры гэтым іх тэмпы росту таксама паскараюцца. "Сельская гаспадарка аднавілася практычна поўнасцю (99,8 працэнта), кампенсаваўшы недабор па раслінаводстве жывёлагадоўчай галіной", - расказаў намеснік міністра.

Андрэй Картун дадаў, што па тэмпах росту прамысловай вытворчасці Беларусь застаецца ў лідарах сярод краін ЕАЭС. "Гэту дынаміку паскарае галіна машынабудавання. Забяспечаны максімальныя аб'ёмы вытворчасці за апошнія пяць гадоў па камбайнах, пэўных відах бытавой тэхнікі і інш. Калі гаварыць пра легкавыя аўтамабілі, цяпер мы бачым аднаўленне. За студзень-верасень выраблена каля 49 тыс. такіх аўтамабіляў - гэта амаль у чатыры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Тэлевізараў за гэты перыяд было выраблена ў 2,2 раза больш у параўнанні са студзенем-вераснем 2022 года. Практычна на Br1 млрд мы знізілі запасы гатовай прадукцыі", - расказаў намеснік міністра.

Акрамя таго, ідзе актыўная дзейнасць на знешніх рынках. "Актыўна прадаём, у гэтым годзе паказваем рэкордныя тэмпы экспарту. Гэта тэндэнцыя захоўваецца. За восем месяцаў бягучага года тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг склалі 105,2 працэнта, і перасягнулі адзнаку $30 млрд. Высокія тэмпы росту экспарту тавараў таксама захоўваюцца - па выніках студзеня-жніўня гэты паказчык перасягнуў 8 працэнтаў, - расказаў Андрэй Картун. - Пастаўкі ў краіны Азіі выраслі ў 1,6 раза. Рост ідзе і па іншых кантынентах. Дыверсіфікацыя прадаўжаецца і яна дапамагае нам кампенсаваць знешнія шокі, а таксама нівеліраваць выпаўшыя рынкі".

Значную падтрымку эканоміцы краіны ў гэтым годзе аказвае ўнутраны попыт за кошт дынамічнага аднаўлення інвестыцыйнай і спажывецкай актыўнасці. "За дзевяць месяцаў інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі практычна на 12 працэнтаў. Асноўны трэнд - рост інвестыцый у актыўную частку абсталявання. Гэта будзе ўносіць істотны ўклад у будучае", - адзначыў намеснік міністра.

Рознічны тавараабарот вырас амаль на 7 працэнтаў за дзевяць месяцаў. "Мы бачым, што да канца года ён будзе расці. Гэты паказчык складваецца за кошт рэальных даходаў насельніцтва, якія за студзень-жнівень выраслі больш як на 5 працэнтаў, а таксама рэкордна нізкай інфляцыі", - расказаў Андрэй Картун.

Гаворачы пра інфляцыю, намеснік міністра заявіў, што ёсць усе перадумовы для таго, каб яе ўзровень склаўся на ўзроўні 5-6 працэнтаў замест мэтавых 7-8 працэнтаў. "Па асноўных паказчыках створаны дастатковы зачын для паспяховага выканання мэтавых арыенціраў", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі