29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны паміж Беларуссю і Манголіяй за дзевяць месяцаў вырас больш як у два разы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Мінсельгасхарчы адбылася сустрэча з дэлегацыяй Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі на чале з дырэктарам Дэпартамента палітыкі і планавання Цэндгомба Баларчулуунам. Бакі абмеркавалі развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін.
Мангольскі бок зацікаўлены ў арганізацыі паставак высокапрадукцыйнай племянной буйной рагатай жывёлы беларускай селекцыі ў рамках міжурадавага генеральнага пагаднення аб прадастаўленні экспартнага крэдыту.
Таксама праведзены перагаворы з галоўным ветэрынарным урачом Манголіі Басанам Ганзарыгам па пытанні ўзгаднення ветэрынарных сертыфікатаў для паставак мяса птушкі і племянной буйной рагатай жывёлы.
Як паведамілі ў прэс-службе, за студзень - жнівень 2021 года тавараабарот харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны з Манголіяй склаў $7,2 млн (рост у 2,2 раза) і поўнасцю склаўся з экспарту. Асноўныя экспартныя пазіцыі: сухое абястлушчанае малако (рост у 2,4 раза) і сухое натуральнае малако (142,2 працэнта).