Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_78e8bed4394422a367c3b9baa3684756, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэхіяй у І квартале вырас на 50 працэнтаў | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2018

Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэхіяй у І квартале вырас на 50 працэнтаў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэхіяй у першым квартале 2018 года вырас на 50 працэнтаў, паведаміў намеснік міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Эдуард Муржыцкі ў час Беларуска-чэшскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавараабарот паміж нашымі краінамі апошнім часам расце: у першым квартале бягучага года ён вырас на 50 працэнтаў. Гэта вельмі добры вынік. Чэшскія кампаніі актыўна супрацоўнічаюць з беларускімі. Напрыклад, чэшская кампанія Mavel удзельнічае ў рэалізацыі гідраэнергетычных праектаў у Беларусі, "Мега" пастаўляе ў Беларусь тэхналогіі ў сферы харчовай прамысловасці, будаўнічая кампанія "Метрастаў" будуе водаачышчальную станцыю ў Брэсце. Акрамя таго, нашы краіны моцныя ў машынабудаванні, таму ў супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі ў гэтым напрамку ёсць добры патэнцыял. Што датычыцца сферы камп'ютарных тэхналогій, то многія беларускія кампаніі працуюць на чэшскім рынку", - сказаў Эдуард Муржыцкі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў падкрэсліў, што правядзенне бізнес-форуму сведчыць аб цікавасці беларускага бізнесу да развіцця супрацоўніцтва з Чэхіяй. "Чэхія з'яўляецца для нас важным гандлёва-эканамічным партнёрам у Еўрапейскім рэгіёне. У 2017 годзе зафіксаваны рост тавараабароту паміж нашымі краінамі, а ў першым квартале бягучага года гэта тэндэнцыя ўмацавалася. У 2017 годзе аб'ём беларускага экспарту ў Чэхію склаў $92,7 млн - гэта рост на 10 працэнтаў у параўнанні з 2016 годам. Асабліва добрая дынаміка назіраецца ў сферы паслуг, дзе беларускі экспарт у 2017 годзе склаў $80 млн, гэта значыць вырас на 76 працэнтаў адносна ўзроўню 2016 года. За студзень-сакавік 2018 года экспарт тавараў з Беларусі ў Чэхію перасягнуў $28 млн - гэта рост на 48,4 працэнта", - адзначыў ён.

Чэшскае абсталяванне ўстаноўлена на такіх беларускіх прадпрыемствах, як ААТ "Нафтан", ААТ "Белшына", Беларускі металургічны завод, выкарыстоўваецца ў энергетычным сектары. У Чэхію пастаўляюцца такія беларускія тавары, як трактары, камбайны, халадзільнікі, інтэгральныя мікрасхемы, лазеры, пральныя машыны. Штогод з Чэхіі ў Беларусь паступае каля $40-50 млн інвестыцый. "Сёння найбольш перспектыўнымі сферамі для інвесціравання ў Беларусь з'яўляюцца інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне, фармацэўтыка, аграпрамысловы комплекс і банкаўская сфера. Беларускія прадпрыемствы зацікаўлены ў стварэнні сумесных з Чэхіяй прадпрыемстваў і альянсаў у сферы вытворчасці аўтакампанентаў, сельскагаспадарчага машынабудавання, зборачных вытворчасцей грузавога аўтамабільнага транспарту, рэалізацыі сумесных праектаў у галіне электратранспарту", - дадаў Яўген Шэстакоў.

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з гандлёва-прамысловай палатай па краінах СНД (Чэхія) праводзіць у Мінску Беларуска-чэшскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйную біржу з прадстаўнікамі чэшскіх прадпрыемстваў. Сёння ў Мінску адбудзецца пасяджэнне беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі