Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2022

Тавараабарот Беларусі і В'етнама ў 2021 годзе перасягнуў $200 млн

Тавараабарот Беларусі і В'етнама ў 2021 годзе перасягнуў $200 млн
Фота з архiва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і В'етнама ў 2021 годзе перасягнуў $200 млн. Аб гэтым сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў у час экспертнага семінара "Паварот у Азію": сённяшнія рэаліі, надзённыя праблемы і вобраз будучыні", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"В'етнам - гэта плацдарм для замацавання Беларусі ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі. Беларуска-в'етнамскія адносіны характарызуюцца пазітыўнай дынамікай: тавараабарот перасягнуў $200 млн, экспарт і імпарт знаходзяцца на парытэтнай аснове", - сказаў Уладзімір Баравікоў.

Паводле яго слоў, новыя рэаліі патрабуюць гібкасці і нешаблоннага падыходу да вырашэння ўзнікаючых задач. "Трансфармацыя высокага ўзроўню палітычнага даверу і эканамічных дамоўленасцей у экспарт залежыць ад ступені канкурэнтаздольнасці вытворцаў, прычым у саперніцтве з вядучымі сусветнымі кампаніямі. Закладзены патэнцыял беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва дае магчымасць гаварыць аб магчымасці прымножыць дасягнуты рэзультат і рэалізаваць задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Экспертны семінар "Паварот у Азію": сённяшнія рэаліі, надзённыя праблемы і вобраз будучыні" прайшоў у рамках медыйнага аналітычнага праекта "Вялікая гульня 2.0 у Азіі" і прымеркаваны да гадавіны яго запуску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", прадстаўнікі МЗС, Беларускай універсальнай таварнай біржы і іншых арганізацый, а таксама кіраўнікі і дыпламаты беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у ключавых краінах Азіі. Удзельнікі семінара паспрабавалі акрэсліць рэальныя перспектывы павышэння значнасці беларускага партфоліа ў Азіі, сістэмныя фактары, якія стрымліваюць развіццё супрацоўніцтва з краінамі гэтага вектара далёкай дугі, а таксама неабходныя крокі па пераадоленні бар'ераў, што перашкаджаюць эфектыўнаму пашырэнню нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў азіяцкім рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі