Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2020

Тавараабарот Беларусі і Карэліі ў студзені-верасні вырас больш як на 60 працэнтаў

Тавараабарот Беларусі і Карэліі ў студзені-верасні вырас больш як на 60 працэнтаў
Фота з архiва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Карэліі ў студзені - верасні вырас больш як на 60 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі па выніках пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве.

"Тавараабарот Беларусі і Карэліі ў студзені - верасні склаў $21,8 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года павялічыўся на 62,7 працэнта. Экспарт вырас у 2,4 раза да $17,8 млн, імпарт скараціўся на 32,8 працэнта да $4 млн", - расказалі ў прэс-службе.

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, які назначаны адказным за супрацоўніцтва з Карэліяй, у час пасяджэння адзначыў, што гандлёва-эканамічныя сувязі развіваюцца дынамічна. Пры гэтым сёння ёсць істотны патэнцыял для нарошчвання ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у прыватнасці ў аграрным сектары і прамысловасці. "Радуе, што мы перайшлі ад супрацоўніцтва толькі ў гандлёва-эканамічнай сферы да інвестыцыйнага. Яскравы прыклад - праект па стварэнні і пашырэнні зборачнай вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі ТАА "Амкадор-Анега" ў Петразаводску", - адзначыў міністр.

Віталь Дрожжа таксама звярнуў увагу на канкрэтныя вынікі дзейнасці рабочай групы. Напрыклад, пасля наведвання ў мінулым годзе Кандапожскага цэлюлозна-папяровага камбіната пастаўкі цэлюлозы з Беларусі ў Карэлію павялічыліся ў 15 разоў.

Пры гэтым, на думку міністра, сфера ўзаемных інтарэсаў можа быць намнога шырэйшай. Гэта і ахова здароўя, і турызм, і навуковая дзейнасць, і адукацыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі